Літаратурна-музычнае аб'яднанне «Галактыка»
Літаратурна-музычнае аб'яднанне «Галактыка» – незвычайная суполка ў сферы літаратуры і музыкі, асноўным напрамкам якой з'яўляецца яднанне розных па сацыяльным статусе, але блізкіх па духу творчых людзей.
Нашы альманахі
За час існавання нашага літаратурна-музычнага аб'яднання паспела выйсці ў свет 4 альманахі "Голас Галактыкі".Мы прапануем Вам азнаёміцца з нашай творчасцю і спампаваць поўныя бясплатныя версіi альманахаў.




Наша Галактыка
Наша галоўнае "зорнае прызначэнне" – свяціць людзям сваёй паэзіяй і прозай, прыкладаючы да гэтага свой розум, талент і шчодрасць душы.Усё роўна, хто мы – настаўнікі, рабочыя або інжынеры – у першую чаргу мы пісьменнікі і паэты, музыканты, творцы.

Пра нас пішуць
З верасня 2021 года па лістапад 2023 года ў "Галактыцы" адбылося 6 прэзентацый кніг паэзіі і прозы ўдзельнікаў гэтага літаратурна-музычнага аб'яднання.Каб даведацца больш пра нас і пра нашыя выступы, чытайце артыкулы ў раздзеле “Клуб Галактыка”.

Кацярына Мяшкова
Кіраўнік літаратурна-музычнага аб'яднання "Галактыка". Паэтка, філолаг, публіцыст, магістр мастацтвазнаўства.

Афанасій Бацяноўскі
Намеснік кіраўніка. Паэт, празаік, прафесійны скрыпач, настаўнік. Даследчык сямейнага дрэва Бацяноўскіх.

Аляксандр Шукшын
Музычны кіраўнік літаратурна-музычнага аб'яднання "Галактыка". Спявак, музыкант,
кампазітар.